• 2 Рэпост.

Інтэрактыўная карта захопу храмаў кананічнай УПЦ

На сайце ўкраінскага апазыцыйнага выданьня «GOLOS.EU» запушчаны раздзел з інтэрактыўнай картай захопаў храмаў Украінскай праваслаўнай Царквы.

Яе прэзентаваў юрыдычны аддзел УПЦ.

Карта адлюстроўвае рэальную сітуацыю з так званымі "пераходамі" абшчын УПЦ у новую царкоўную структуру Украіны. Па словах кіраўніка юрыдычнага аддзела УПЦ протаіерэя Аляксандра Бахава, падставай для стварэння карты захопаў храмаў паслужыла непраўдзівая інфармацыя аб «пераходах» абшчын УПЦ у ПЦУ, якая распаўсюджваецца ў СМІ.

Юрыдычны аддзел ажыццяўляе пастаянны маніторынг парушэння правоў вернікаў, духавенства і абшчын УПЦ. Інтэрактыўная карта захопаў храмаў размешчана на афіцыйным сайце юрыдычнага аддзела УПЦ, і, як падкрэслівае айцец Аляксандр, дакладна адлюстроўвае рэальную статыстыку захопленых храмаў УПЦ.

Як адзначыў галоўны юрыст УПЦ, большасць захопаў адбываецца на Заходняй Украіне - на тэрыторыі Ровенскай, Валынскай, Жытомірскай вобласці, і праходзіць па «стандартнай схеме», з удзелам прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання.

Абмеркаванне

Ваш адрас email не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя *

English

English

French

German

Spanish

Portuguese

Italian

Russian

Polish

Dutch

Chinese (Simplified)

Arabic